У 8 класе прайшла класная гадзіна "Чарнобыль-наш боль"

24.04.2024

У час правядзення мерапрыемства была паказана значнасць экалагічнай трагедыі на прыкладзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У канцы сустрэчы хлопцы прыйшлі да высновы, што трэба беражліва ставіцца да гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны, праяўляць чуласць і неспакой кожнага за ўсё, што адбываецца навокал, умець успрымаць чужую бяду, чужы боль як свой уласны. Хлопцы ўшанавалі хвілінай маўчання герояў-ліквідатараў ЧАЭС.