Прафарыентацыя ваеннай накіраванасці

25.04.2024

25 красавіка адбылася прафарыентацыйная гутарка з навучэнцамі 9-10-х класаў з вайскоўцам вайсковай часці 75158.

У ходзе гутаркі ваеннаслужачы расказаў аб службе ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, аб магчымасцях атрымання ваенных спецыяльнасцей ва УА "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", аб тым, якія магчымасці раскрывае прафесія ваеннага, якія напрамкі дзейнасці ў далейшым можа выбраць курсант. Былі названы таксама і іншыя ўстановы адукацыі, у якіх можна атрымаць прафесію вайскоўца.