Вынікі Тыдня здаровага харчавання

17.04.2024

З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці навучэнцаў аб значнасці здаровага харчавання, захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў у перыяд з 8 па 12 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень здаровага харчавання па дэвізам «Здаровае харчаванне - здаровае дзіця».

У рамках прайшлі розныя мерапрыемствы, накіраваныя на  прапаганду здаровага харчавання навучэнцаў. Вучні 1-4 класах сталі ўдзельнікамі пазакласных мерапрыемстваў: «Правільнае харчаванне. Што я пра гэта ведаю?», віктарына «Правільнае харчаванне», конкурс малюнкаў «Вітаміны мае сябры». Дзеці пазнаёміліся з пірамідай харчавання, з правіламі  харчавання, гулялі ў гульню «Карысна-некарысна», разгадвалі крыжаванку, малявалі малюнкі. 

У 5 - 11 класах вялася размова аб здаровым харчаванні», праведзена віктарына «Сакрэты
здаровага харчавання», конкурс калажаў «Мы - здаровае пакаленне». старшакласнікі пазнаёміліся з асновамі правільнага харчавання, спрабавалі скласці меню сняданку для сябе з карысных прадуктаў.

Для навучэнцаў 1-11 класаў было праведзена апытанне задаволенасці школьным харчаваннем.
Дзіцячай медсястрой АВОП Лагун Галінай Міхайлаўнай праведзена гутарка аб здаровым харчаванні.
Для здароўя і настрою прайшла спартландыя «У здаровым целе - здаровы дух!»
У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава "Энцыклапедыя здаровага харчавання".
На перапынках быў арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў і ролікаў аб правільным харчаванні.