Шосты школьны дзень

13.04.2024

13 красавіка ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў «Дзень здароўя», у якім прынялі ўдзел навучэнцы 2-9 класаў. У праграму дня ўваходзіла выкананне нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу РБ.

13 красавіка ў рамках прафарыентацыйнай дзейнасці ў шосты школьны дзень вучні 5-9 класаў наведалі Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй навучальнай установы, са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў, умовамі прыёму ў 2024 годзе.

Пазнавальна і займальна прайшла экскурсія па каледжы, дзе вучняў падрабязна пазнаёмілі з прафесіямі і правялі майстар-класы педагогі і навучэнцы ўстановы. Самым эмацыянальным быў майстар-клас па ваджэнню легкавога аўтамабіля, дзе ў кожнага вучня была магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці вадзіцеля.

Будучыя абітурыенты атрымалі буклет з падрабязнай інфармацыяй аб прафесіях каледжа.