У 7 классе прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына “Сакрэты здаровага харчавання”

09.04.2024

У рамках тыдня здаровага харчавання ў 7 классе прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына “Сакрэты здаровага харчавання”.

Сучасныя дзеці пад уздзеяннем рэкламы часта аддаюць перавагу прадуктам, якія не толькі не прыносяць карысць, але і наносіць шкоду іх здароўю. Пры правядзенні гульні дзеці даведаліся, што дзякуючы правільнаму і рацыянальнаму харчаванню яны растуць здаровымі, моцнымі. Вучні гаварылі аб тым што ежа павінна быць разнастайнай і карыснай і прыйшлі да высновы, што, ведаючы правілы рацыянальнага харчавання, яны клапоцяцца аб сваім здароўі і здароўі сваіх блізкіх.

Здаровае харчаванне – пытанне актуальнае для нашага часу.