12 красавіка ў 7 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024

12 красавіка ў 7 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.

У фокусе абмеркавання – першыя заваёўнікі космасу, першы касманаўт суверэннай Беларусі, уклад нашай краіны ў сусветную касмічную гісторыю.

Вучні даведаліся, што ўсяго ў космасе пабывала больш за 600 чалавек з 40 краін свету. І чацвёра з іх - Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі, Марына Васілеўская - ураджэнцы нашай краіны.

23 сакавіка 2024 года на Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі ў складзе нашага суайчынніка Алега Навіцкага і першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай, астранаўта. Марына Васілеўская першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт.

Сёння маладым людзям нашай краіны адчыняюцца сур'ёзныя гарызонты, каб ісці наперад, бо космас - гэта будучыня чалавецтва.