Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці

05.04.2024

5 красавіка ва ўстанове прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці.

Па традыцыі урачыстая лінейка пачалася з вынасу флага Рэспублікі Беларусь удзельнікамі знаменнай групы і ўрачыстага выканання Гімна Рэспублікі Беларусь усімі прысутнымі.

Дырэктар школы Палазок І.М. павіншаваў усіх з пачаткам вучэбнай чвэрці, пажадаў поспехаў у дасягненні новых перамог, а таксама нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін у школе і дома, аб выкананні правілаў дарожнага руху і здаровага ладу жыцця.

Чарговая ўзнагарода знайшла сваіх пераможцаў. За 2 прызавое месца ў раённым конкурсе "Саракі" ўдзельнікі каманды і іх кіраўнік Саўко Г.М. былі ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені.