2 красавіка ў Шчорсаўскай сярэдняй школе былі праведзены адзіныя ўрокі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2024

2 красавіка ў Шчорсаўскай сярэдняй школе былі праведзены адзіныя ўрокі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дзеці даведаліся аб гісторыі гэтага значнага дня, аб мэтах стварэння Саюза - імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у розных галінах.

Падчас урока рабяты гаварылі пра тое, што гэта важная дата ў жыцці Саюзнай дзяржавы, якая адлюстроўвае братэрства і сяброўства народаў, добрасуседства, узаемаразуменне, пра тое, што звязвае гэтыя дзяржавы, успомнілі дзень, калі быў пакладзены пачатак адраджэнню моцных адносін паміж нашымі народамі, а таксама гістарычныя падзеі, якія звязваюць Беларусь і Расію.