Чацвёрты дзень лагера "Шчарсунок"

28.03.2024
Вось і прайшоў чацвёрты дзень у лагеры «Шчарсунок», пакінуўшы шмат вясёлых эмоцый, яркіх успамінаў і выдатны настрой у выхаванцаў лагера.

Арганізаваны пачатак дня: зарадка, лінейка, садзейнічаў уцягванню дзяцей у сумесную арганізацыю лагернага дня. Пасля сняданку была праведзена хвілінкі здароўя «У здаровым целе – здаровы дух» у рамках акцыі «Вакацыі ў рытме ЗЛЖ».

З задавальненнем рабяты прынялі ўдзел у конкурсе эрудытаў “Знаўцы роднай мовы”. Мерапрыемства прайшло цікава, дзеці з захапленнем адказвалі на пытанні. Далей выхаванцаў чакаў цікавы фільм, які любілі іх таты і мамы, бабулі і дзядулі - фільм «Сняданак на траве».
 
Узбадзёрыла ўсіх выхаванцаў лагера спартыўная эстафета «Чэмпіянат вясёлага мяча». Было падрыхтавана шмат вясёлых і забіяцкіх гульняў. Дзеці гулялі з вялікім азартам і цікавасцю. Пачуццё перамогі было ў кожнага выхаванца, усе жадалі апынуцца першымі ў тым ці іншым змаганні.

Пасля абеду, крыху адпачыўшы, зноў уключыліся ў цікавую працу. На ўздыме прайшоў інтэлектуальны марафон «Збяры Беларусь у сваім сэрца» і флэшмоб «Мая Беларусь - табой я ганаруся».

Дзень прайшоў займальна, ярка, пазітыўна! Заўтра нас чакае новы дзень, новыя адкрыцці і будзем спадзявацца, што ён будзе такім жа.