Трэці дзень лагера "Шчарсунок"

27.03.2024

Вось ужо і трэці дзень лагернай змены.
Добрым настроем дзеці пачалі свой дзень з зарадкі і сняданку. На хвілінцы здароўя «Як засцерагчыся ад траўм» выхаванцы прааналізавалі прапанаваныя ім прыклады парушэння правілаў бяспекі і зрабілі адпаведныя высновы.

Падчас гульні "Ці ведаеш ты свой край?" дзеці падарожнічалі па загадкавым месцам роднага краю. Затым адправіліся ў Шчорсаўскі СДК-ЦТТ, дзе пазнаёміліся з працай тэатра роставых лялек. Прымерылі на сябе маскі і пабывалі ў ролі артыстаў.

Падчас спартыўнай эстафеты «Мір, спорт, здароўе» рабяты паказалі сваё спартыўнае майстэрства і спрыт. Самымі актыўнымі былі Самайлавіч Дар'я, Емяльянавіч Паліна,Трыфанаў Аляксандр.
Пасля абеду ўсе разам майстравалі гульню-хадзілку. Скончыўся дзень гульнямі на свежым паветры. Сумаваць дзецям сапраўды не было калі. У куфэрак настрою дзеці «кідалі» толькі залатыя манеты