Акцыя "Помнік"

28.03.2024

Валанцёры атрада "Міласэрнасць" Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Помнік". Яны старана ачысцілі тэрыторыю вакол помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу, вычысцілі пліты помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце наведзены парадак.

Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну, клопат аб будучыні нашага аграгарадка, маладое пакаленне павінна ведаць
гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.