Другі дзень аздараўленчага лагера "Шчарсунок"

26.03.2024

Другі дзень аздараўленчага лагера "Шчарсунок" распачаўся з ранішняй зарадкі, на якой рабяты ўзбадзёрыліся і зарадзіліся станоўчай энергіяй і бадзёрасцю на цэлы дзень.

Пасля смачнага сняданку выхаванцы лагера актыўна ўдзельнічалі ў гульні-вандраванні «Па сцяжынках малой Радзімы». Мерапрыемства прымеркавана да 980-годдзю Навагрудка.

У рамках раённага праекта "17 адценняў дзяцінства", дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у правядзенні квэста «У сімвалах дзяржавы - гісторыя майго народа».

У спартыўнай зале выхаванцаў лагера было не суняць. Спартыўна-гульнявая праграма "Моцныя, смелыя, спрытныя беларусы" праходзіла весела і забіяцка. У выніку перамагла сяброўства.

Пасля абеду з новымі сіламі хлопцы і дзяўчаты прыступілі да віктарыны "Традыцыі нашых продкаў" у рамках раённага праекту «17 адценняў дзяцінства» (у рамках супрацоўніцтва з ЦДАДіМ «ДАР»).

Дзень атрымаўся вельмі насычаным і яскравым для дзяцей.