Адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Шчарсунок»

25.03.2024

30 кастрычніка пачатак восеньскіх канікулаў і дзень адкрыцця аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Шчарсунок».

Гэты сонечны дзень выхаванцы пачалі з навучання правіламбяспечных паводзін у лагеры і дома, прынялі ўдзел у хвілінцы здароўя «Аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі». Далей для рабят была арганізавана экскурсія па лагеры і розныя гульні на знаёмства, былі размеркаваны абавязкі, выбраны актыў лагера, вызначаны і абазначаны асноўныя напрамкі работы.

Адрозненнем лагернай змены з'явілася тое, што ў працу прышкольнага лагера укаранёны раённы праект па арганізацыі занятасці і аздараўлення навучэнцаў у канікулярны перыяд «17 адценняў дзяцінства» з тэматыкай «Прафесійныя пробы». Брэндам нашага лагера сталі фіялетавы колер і сімвал - матылёк. Дзеці адразу ж уключыліся ў працэс па распрацоўцы эмблемы, дэвізу і рачоўкі, дапамагалі з афармленнем атраднага кутка.

Першы дзень лагера - "Дзень адкрыццяў: даведаюся і здзіўляюся". Выхаванцы пачалі знаёмства з прафесіямі, паўдзельнічалі ў конкурсе слогонаў аб прафесіі «Зроблена ў Навагрудку!», прыступілі да стварэння арт-аб'екта «Прафесійная карта Навагрудчыны». Бліжэй да абеду была арганізавана працоўная акцыя "Помнік". Рабяты навялі парадак на тэрыторыі помніка воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны у аг. Шчорсы.

З мэтай папулярызацыі ЗЛЖ і цікавасці да заняткаў спортам дзеці прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме "Асілкі-лаўкачы".


Выдатнае пачатак восеньскіх канікулаў!!!