У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў тэматычны тыдзень "Вуліца. Дарога. Святлафор".

25.03.2024

У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў тэматычны тыдзень "Вуліца. Дарога. Святлафор". Дзеці пазнаёміліся з пешаходным пераходам "зебрай", дарожным знакам "Пешаходны пераход", замацавалі свае веды аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы, дарозе.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі: "Вуліца", "Я - пешаход", "Аб правілах дарожнага руху". Падчас дыдактычных гульняў "Чырвоны, жоўты, зялёны", "Збяры святлафор", "Мой сябар - святлафорчык" дзеці пазнаёміліся з працай святлафора і правіламі пераходу вуліцы.

На працягу тыдня з дзецьмі былі разгледжаны ілюстрацыі з дарожнымі сітуацыямі на вуліцы, накіраванымі на фармаванне правільных паводзін на вуліцы. Свае веды дзеці замацавалі ў прадуктыўнай дзейнасці - маляванні на тэму "Святлафор", аплікацыі на тэму "Мая вуліца".