Адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі ў в.Хатынь

22.03.2024

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях у Хатыні, фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адмоўнага стаўлення да насілля ва ўстанове адукацыі 22 сакавіка 2024 года ў 1-11 класах прайшоў  адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі в. Хатынь "Пра што звоняць званы Хатыні?", прысвечанага 81-й гадавіне трагедыі.

Ёсць у нашым календары даты, якія нагадваюць усім, хто цяпер жыве пра трагічныя старонкі гісторыі, якія мы не маем права забываць. Штогод 22 сакавіка ў Беларусі адзначаецца памятная дата, звязаная з Хатынскай трагедыяй. Назва невялікай беларускай вёскі Хатынь стала сімвалам трагедыі народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года карнікі ўварваліся ў вёску, спалілі 26 дамоў разам з людзьмі, усяго - 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. У цяперашні час на месцы спаленай вёскі ўзведзены мемарыяльным комплексе "Хатынь", урачыста адкрыты 5 ліпеня 1969 года.

Падчас заняткаў навучэнцы пазнаёміліся з трагедыяй, з яе маральнымі прычынамі і наступствамі, выявілі праявы нацызму; пазнаёміліся з мемарыяльным комплексам "Хатынь", яго тэматычнымі зонамі; паглядзелі і абмеркавалі хранікальна-дакументальны фільм "І будзе жыць Хатынь!" рэжысёра Генадзя Хмыза, у якім расказана гісторыя вёскі Хатынь з моманту яе ўзнікнення да нашага часу; здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе. Ніхто з дзяцей не застаўся безуважным да трагедыі.