Мітынг-рэквіем у памяць аб Хатынскай трагедыі

22.03.2024

Беларусь сёння ўспамінае адну з найвялікшых трагедый Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь разам з яе жыхарамі. У агні жыўцом згарэлі 149 чалавек, з іх - 75 дзяцей. Самаму малодшаму было ўсяго сем тыдняў.

На месцы спаленай вёскі ў 1969 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс у памяць аб усіх населеных пунктах, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Жалобны звон звана Хатыні адгукаецца болем у сэрцах беларусаў. 22 сакавіка 2024 года аддаць даніну памяці ахвярам спаленых вёсак ля помніка загінуўшым у аг.Шчорсы сабраліся навучэнцы і педагогі Шчорсаўскай сярэдняй школы.