20.03.2024 адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход

20.03.2024

На сходзе былі разгледжаны пытанні прафілактыкі суіцыдальных паводзін непаўналетніх, пытанне аб заканчэнні 2023/2024 навучальнага года. Не абышлі бокам пытанне сезонных небяспек. Гаворка ішла аб тым, як правільна разводзіць вогнішчы, аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці. Расказалі пра пажары, якія здарыліся сёлета на тэрыторыі раёна, агучылі іх асноўныя прычыны.