Ярка і пазнавальна адзначылі Масленіцу

16.03.2024

Масленіца - вясёлае народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну.

16 сакавіка ў двары Шчорсаўскай сярэдняй школы адбылося фальклорнае свята "Масленіца".

Дзеці даведаліся пра гісторыю свята, пра тое, што азначае кожны дзень з сямі дзён Масленічнага тыдня, як адзначалі яго нашы продкі.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у пацешных гульнях і конкурсах, танчылі, а затым усё частаваліся блінамі і гарачай гарбатай. Бліны - галоўны атрыбут свята, сімвал вясны і сонца. Вясёлая народная музыка, стварала настрой радасці, весялосці і запалу.