Дзень Канстытуцыі ў дзіцячым садзе

15.03.2024

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя - гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Ужо ў дашкольным узросце мы знаёмім дзяцей з асноўнымі дзяржаўнымі святамі, выхоўваем любоў, павагу і гонар да Радзімы.

Святочны дзень пачаўся з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і занятка "Я - маленькі грамадзянін сваёй краіны", на якім дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: "Угадай права", "Правы ў казках", пазнаёміліся з паняццем "закон", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб.

На працягу дня былі праведзены гутаркі, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці - пашпартам, замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны.

Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага сонечнага неба!