"Як дзеці Бабу Ягу прыбіралі!" свята ў дзіцячым садзе

07.03.2024

7 сакавіка 2024 года ў дзіцячым садзе прайшло свята 8 сакавіка "Як дзеці Бабу Ягу прыбіралі!"

Гераіня свята Баба-Яга была засмучаная з-за таго, што так доўга ў лесе жыла і ад узроўню прагрэсу на 100 гадоў адстала. Яна звярнулася за дапамогай да дзяцей, каб тыя дапамаглі ёй стаць моднай, сучаснай і прыгожай. Дзеці параілі Бабе Язе адправіцца ў салон прыгажосці і на перадачу "Модны прыгавор", парэкамендавалі рэгулярна займацца спортам. Перамяніўшыся, Баба-Яга пакарыла ўсіх прысутных у зале сваёй новай прычоскай і знешнім выглядам.

Разам з Бабай-Ягой дзеці спявалі, танцавалі, весяліліся і віншавалі ўсіх жанчын з вясеннім святам.