8 сакавіка. Свята ў школе

07.03.2024

Вясна пачынаецца з цудоўнага свята – Міжнароднага жаночага дня.


Напярэдадні 8 сакавіка ў нашай школе адбыўся святочны канцэрт. Яркія, эмацыйныя, творчыя нумары, падрыхтаваныя навучэнцамі, падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый.

Ва ўрачыстай абстаноўцы гучалі вершы і музычныя нумары аб вясне, аб жанчынах, аб маці і, вядома, аб каханні, а таксама выдатны танцавальны нумар ад 6 класа і песня ў выкананні настаўніка музыкі Какарэка А.Ю.