Быць праваахоўнікам-прэстыжна

04.03.2024

У рамках прафарыетацыйнай работы прайшла сустрэча навучэнцаў Шчорсаўскай сярэдняй школы з праваахоўнікамі,з мэтай азнаямлення з гісторыяй і дзейнасцю службаў і падраздзяленняў Навагрудскага райаддзела.


04 сакавіка, у Дзень беларускай міліцыі, навучэнцы 6-7 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы наведалі Новарудскі раённы аддзел унутраных спраў. Перад вучнямі выступілі старэйшы інспектар групы кадраў Навагрудскага РАУС Максім Урбан і інспектар ІСН Навагрудскага РАУС Іна Маніла. Яны распавялі дзецям пра міліцэйскія будні, пра ўмовы паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь, пра плюсы навучання, пра далейшую працоўную дзейнасць. Вучням быў прадэманстраваны прафарыентацыйны фільм аб навучанні ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.


Экскурсія вельмі ўразіла рабят, бо яны не толькі ўбачылі, але змаглі дакрануцца сваімі рукамі да сродкаў абароны, амуніцыі і зброі, пазнаёміліся і пасядзелі ў спецыяльнай тэхніцы.