1 сакавіка, ў рамках правядзення Тыдня будучага педагога, занятак у старэйшай рознаўзроставай групе праводзіла навучэнка 8 класа - Быстранкова Дар'я

01.03.2024

1 сакавіка, ў рамках правядзення Тыдня будучага педагога, занятак у старэйшай рознаўзроставай групе праводзіла навучэнка 8 класа - Быстранкова Дар'я.

Занятак на тэму "Дом, у якім я жыву" пачаўся са знаёмства дзяцей з дамавёнкам Кузяй. Затым дзеці разглядалі, з якіх частак складаецца дом, якія розныя бываюць дамы, гулялі ў гульні "Складзі дом", "Скажы ласкава", "Які дом?", "Даскажы слова".

Цікава было не толькі дзецям, але і Дар'і.