У рамках Адзінага дня бяспекі 1 сакавіка ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшла вучэбная эвакуацыя

01.03.2024

Пасля таго, як прагучаў сігнал аб пажары, педагогі прынялі ўсе неабходныя меры для хуткай эвакуацыі навучэнцаў. Спакойна, без панікі, пад кіраўніцтвам настаўнікаў навучэнцы выйшлі з будынка школы праз найбліжэйшыя эвакуацыйныя выхады. Пасля даклада аб наяўнасці ўсіх эвакуіраваных з будынка, школьнікі і персанал вярнуліся ў будынак школы і працягнулі заняткі.