Віншуем з перамогай у абласным чэленджы "Мова краіны маёй"

01.03.2024

З 21 па 29 лютага праходзіў абласны чэлендж "Мова краіны маёй", прымеркаваны да Дня роднай мовы і талерантнасці.

Відэаролік вучаніцы Шчорсаўскай СШ Ксеніі Ляпешка апавядае пра Яхіма Храптовіча – апошняга канцлера ВКЛ, таленавітага эканаміста і асветніка, які стварыў у сваім маёнтку Шчорсы ўнікальны палацава-паркавы комплекс і вядомую ў Еўропе бібліятэку.

Па выніках конкурсу работа Ксеніі стала пераможцам.
Віншуем з перамогай Ксенію і іншых удзельніц чэленджу: Быстранкову Дар'ю, Мігуцкую Васілісу, Раманюк Кацярыну, а таксама педагогаў Гладкую Г.У. і Антончыка М.А.