Для навучэнцаў 6-7 класаў прайшоў вусны часопіс «Zасабой у адукацыю",

28.02.2024

28 лютага ў рамках тыдня Будучага педагога прайшоў вусны часопіс «Zасабой у адукацыю", з мэтай фармавання ў навучэнцаў ўяўлення аб прафесіі настаўніка і павышэння яе прэстыжу. Прафесія настаўнік - складаная, працаёмкая, але самая патрэбная на зямлі».

Навучэнцы 5-7 класаў пазнаёміліся з тонкасцямі нялёгкай работы настаўніка, з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі, з якасцямі якімі павінен валодаць чалавек, калі ён вырашыў выбраць прафесію настаўніка.

Падчас дзелавой гульні "Рэпартаж з залы суда", дзе "слухалася" справа "Прафесія настаўнік", удзельнікі суда: "абвінаваўцы" і "адвакаты" знайшлі ў прафесіі настаўніка мінусы і плюсы.

Дзеці пазнаёміліся з прыкладамі некаторых прафесій адукацыйнай сферы і з каталогам устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія навучаюць на педагагічныя спецыяльнасці. Прымерылі на сабе ролю настаўніка, вырашаючы педагагічныя сітуацыі. Прайшлі тэст "Які ты настаўнік?", які даў магчымасць вызначыць, ці зможа хто-небудзь з іх стаць настаўнікам. Працуючы па групах, юнакі і дзяўчаты прадставілі сваё бачанне "Школы будучыні", дзе яны пералічылі школьныя прадметы будучыні, якую форму будуць насіць школьнікі і, самае галоўнае, абедзве групы сышліся на тым, што ў будучыні настаўнікі будуць.