У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў тэматычны тыдзень "Мая сям'я"

29.02.2024

Падчас дыдактычных гульняў "З кім я жыву", "Назаві ласкава", "Дружная сям'я" дзеці замацавалі свае веды аб сям'і, уменне называць членаў сваёй сям'і. З дзецьмі былі праведзены гутаркі: "Якая ў нас вялікая сям'я", "Мая сям'я", "Хто жыве ў вашай сям'і?". Выхаванцы сумесна з педагогам аформілі фотавыставу "Мая сям'я" і з задавальненнем расказалі пра сваіх блізкіх.