З сакавіка месяца стартуе Усебеларускі патрыятычны праект "Памяць пакаленняў у імя будучыні"

28.02.2024

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі і святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з мэтай захавання гістарычнай памяці пра гераізм і подзвігі беларускага народа ў гады вайны ў перыяд з сакавіка па чэрвень 2024 г. ва ўстановах адукацыі краіны запланавана правядзенне Усебеларускага патрыятычнага праекта “Памяць пакаленняў у імя будучыні».

З гэтай нагоды ва ўстанове прайшла агульнашкольная лінейка, на якой кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню пазнаёміў навучэнцаў з умовамі правядзення праекта і прызваў усіх да ўдзелу.