Віншуем пераможцаў спартыўных спаборніцтваў!

27.02.2024

27 лютага ва ўстанове прайшла агульнашкольная лінейка, на якой атрымалі свае заслужаныя граматы і дыпломы пераможцы раённых спартыўных спаборніцтваў.

Па выніках спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Абаронца Айчыны" сярод навучэнцаў 15-16 гадоў Лазука Рафаэль заняў 2-е месца.

У спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве "Здароўе" каманда ўстановы заняла 3-е месца.

Віншуем юных спартсменаў і жадаем новых перамог!