23 лютага адбылося спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны

23.02.2024
У спартландыі прымалі ўдзел зборныя каманды навучэнцаў 3-5 класаў: «Танкісты» і «Артылерысты». Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Галоўнае, што неабходна было праявіць камандам-удзельніцам - гэта вытрымку і ўзаемадапамогу. Навучэнцам былі прапанаваны такія эстафеты як: "сапёр", "пераправа", "пераноска патронаў", "перацягванне канату" і іншыя. У выніку абедзве каманды сталі пераможцамі.

Вучні спаборнічалі ў сіле, спрыту, трапнасці і хуткасці, праявілі свае лепшыя якасці і даказалі, што ў будучыні стануць годнымі абаронцамі нашай Радзімы.