ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны»

22.02.2024

22 лютага 2024 года ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна".

Тэма: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, памежнай службы, мытнай службы, МНС)

На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Першукевіч А.І. У ходзе мерапрыемства навучэнцы замацавалі свае веды аб Узброеных сілах, пагранічнай і мытнай службах, МНС. Дзеці з асаблівай увагай слухалі выступленне Андрэя Іванавіча, а потым задалі пытанні, якія іх цікавілі.