21 лютага ва ўстанове адукацыі адзначылі Дзень роднай мовы

21.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць
 
Дзень роднай мовы пачаўся з акцыі ”Перакладзі словы з рускай мовы на беларускую, атрымай цукерку.” Вучні і настаўнікі з задавальненнем паўдзельнічалі ў гэтай цікавай і карыснай акцыі. У рамках святочнага дня вучні наведалі выставу ”Сэрцам краніся роднага слова”, прынялі
ўдзел ў віктарыне “Размаўляем па-беларуску”, акцыі ”Чытаем класіка разам” (да 110-годдзя Аркадзя Куляшова).

На працягу дня інтэрактыўны перапынак ”Гучы роднае слова”, збіраў як старэйшых, так і малодшых вучняў. Гульня-конкурс ”Гучы, роднае слова!” сабрала для ўдзелу вучняў 5-6 класаў, у якім яны далучыліся да роднага слова. Лірычнасць, узнёсласць пачуццяў – такія якасці праявіліся ў вучняў, якія напісалі творчыя работы ”Пра мір і Радзіму на матчыннай мове. Святам былі ахоплены ўсе вучні. Дзеці паглыбілі свае веды па беларускай мове, літаратуры, этнаграфіі.