21 лютага работнікі Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у напісанні абласной дыктоўкі

21.02.2024

У Міжнародны дзень роднай мовы агульнарэспубліканскае мерапрыемства - напісанне Усебеларускай дыктоўкі - аб'яднала прадстаўнікоў розных узростаў і прафесій.

21 лютага работнікі Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у напісанні абласной дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праверыць свае веды, акунуўшыся ў прыгажосць беларускай мовы, прыйшоў кожны ахвочы.