Акцыя "Мы помнім"

17.02.2024

Валанцёрамі і актывістамі ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" была праведзена ўборка помнікаў. Падчас акцыі вучні акультурылі тэрыторыю помніка, прыбралі лісце. Помнік - гэта дань павагі працы і подзвігу тых, хто ў шэрагах войнаў адстойваў свабоду, незалежнасць нашай Айчыны, а таксама абараняў родных і блізкіх у ваенную час. Гэта даніна павагі нашым продкам, дзякуючы якім мы жывем, працуем і радуемся жыццю.