Знаёмства з умовамі правядзення Рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны"

16.02.2024

У рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці -2024" вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы пазнаёміліся з умовамі правядзення і палажэннем Рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны".

Навучэнцы 10 класа былі азнаёмлены з мэтамі і задачамі конкурсу, парадкам яго правядзення, конкурснымі заданнямі.

Удзельніца і пераможца конкурсу 2023 года Раманюк Кацярына падзялілася з юнакамі і дзяўчатамі сваім вопытам удзелу ў конкурсе, расказала пра раённы этап конкурснага адбору, удзел у абласным этапе. Кацярына вытрымала ўсе выпрабаванні і стала пераможцай, атрымала білет на "Цягнік Памяці".