Афганістан - жывая памяць

15.02.2024

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 г. завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Аўганістане доўжылася больш за 9 гадоў.

У сувязі з гэтай падзеяй навучэнцы 8-11 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы наведалі музей Нягневіцкай сярэдняй школы. Вучні даведаліся аб баявых дзеяннях у Афганістане. Таксама юнакоў і дзяўчат пазнаёмілі з унікальнымі экспанатамі музея.