"Гісторыі, спаленыя вайной". Мерапрыемства да Дня юнага героя-антыфашыста

09.02.2024

"Гісторыі, спаленыя вайной". Пад такой назвай прайшло мерапрыемства для вучняў 3-5 класаў, прымеркаванае да Дня юнага героя-антыфашыста.

Рабяты пашырылі свае веды аб вайне 1941-1945гг., аб піянерах-героях, якія ваявалі ў гады вайны і іх подзвігах.

На кароткі час дзеці сталі гісторыкамі-даследчыкамі. Наведаўшы школьны музей, выставу кніг у бібліятэцы “Дзяцінства апаленае вайной”, паўдзельнічаўшы ў віктарыне «Юныя піянеры партызаны» дзеці пазналі, як іх аднагодкі, звычайныя школьнікі, у гады вайны сталі падпольшчыкамі і партызанамі, якія аддалі жыцці за тое, каб іншыя школьнікі маглі спакойна расці ў мірны час. Іх было шмат: Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова, Толя Шумаў, Люся Герасіменка, Вася Каробка, Віця Хаменка, Валодзя Дубінін і многія іншыя.

Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі не гулялі ў вайну - яны паказалі цуды адвагі і мужнасці і загінулі па-сапраўднаму. Яны здзяйснялі подзвігі не за грошы, не за ўзнагароды - проста яны вельмі добра ведалі кошт такім словам, як «патрыятызм», «подзвіг», «доблесць», «самаахвяраванне», "гонар", "Радзіма". Пра іх напісана шмат кніг, вершаў, песень, знята мастацкіх фільмаў. Іх імёнамі назван