У малодшай рознаўзроставай групе Шчорсаўскай сярэдняй школы прайшоў тыдзень "Пажарная бяспека"

07.02.2024

У рамках тэматычнага тыдня "Пажарная бяспека" ў малодшай рознаўзроставай групе Шчорсаўскай сярэдняй школы з выхаванцамі былі праведзены: гутаркі "Праца пажарных", "Запалкі - не цацка", "Агонь - наш сябар ці вораг?", чытанне апавядання "Кошкін дом" ".

Падчас дыдактычных гульняў "Агонь - сябар, агонь - вораг", "Складзі карцінку", "Што дапаможа пажарнаму патушыць пажар" дзеці пазнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі, замацавалі ўяўленні аб прафесіі "пажарны". пазнаёміліся са зместам лэпбука "Пажарная бяспека". Свае веды дзеці замацавалі ў сюжэтна-ролевай гульні "Пажарныя".