Вечар сустрэч выпускнікоў прайшоў ў Шчорсаўскай сярэдняй школе.

03.02.2024

Вечар сустрэчы - гэта добрая традыцыя, якая існуе ўжо доўгія гады. Вось і сёлета першую суботу лютага школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў.

Школьны званок, запрасіў усіх гасцей на ўрачыстае мерапрыемства. Вядучыя аб'явілі аб пачатку вечара, запрасіўшы ўсіх прысутных вярнуцца ў цудоўныя школьныя гады. Пачалі з пераклічкі выпускнікоў мінулых гадоў.

У гэтым годзе асабліва дружна сабраліся выпускнікі 1989 года, бо ў іх юбілей-35 гадоў з дня заканчэння школы.

Для выпускнікоў, настаўнікаў і проста гасцей гучалі добрыя, цёплыя словы, душэўныя песні...

Школа памятае і ганарыцца сваімі выпускнікамі, а выпускнікі любяць сваіх настаўнікаў і школу.

Пасля святочнага канцэрта выпускнікі прайшлі па кабінетах і калідорах школы, пагутарылі з педагогамі і сваімі былымі аднакласнікамі.