Спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі па лыжных гонках

27.01.2024

27 студзеня 2024 года ў вёсцы Сялец прайшла спартакіяда работнікаў устаноў адукацыі па лыжных гонках.

У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда работнікаў Шчорсаўскай сярэдняй школы. 

Галіновая спартакіяда работнікаў праводзіцца з мэтай развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, фізічнага і маральнага выхавання працоўных; арганізацыі актыўнага адпачынку, прыцягнення іх да ўдзелу ў масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах; далучэння да здаровага ладу жыцця.