"Аб арганізацыйных мерапрыемствах па падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года"

23.01.2024

23 студзеня 2024 года ў Шчорсаўскай сярэдняй школе адбыўся сход працоўнага калектыву з парадкам дня "Аб арганізацыйных мерапрыемствах па падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года".

Работнікам установы растлумачаны асноўныя моманты, якія датычацца маючай адбыцца выбарчай кампаніі. Беларусы будуць выбіраць дэпутатаў усіх узроўняў - у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі 8-га склікання і ў мясцовыя Саветы 29-га склікання.