Шосты дзень работы здараўленчага лагера "Веды - сіла"

04.01.2024

Значным мерапрыемствам дня стала наведванне школьнага музея Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна. Далей нашай увазе было прадстаўлена тэатралізаванае выступленне "Сустракаем Каляду". Дзяцей частавалі аладкамі, пірагамі, блінамі. У сваю чаргу выхаванцы лагера падарылі артыстам калядныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі і выказалі словы падзякі за экскурсію і выступленне.

На працягу дня рабяты прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце "Спрыльныя і смелыя", у інтэлектуальным падарожжы ў краіну ведаў "Інтэлектуальная гульня-віктарына "Веды - сіла".