Адзіны ўрок "Ала - сястра Хатыні"

12.01.2024

12 студзеня для навучэнцаў 1-11 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы праведзены Адзіны ўрок "Ала - сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала.

Трагедыя здарылася 14 студзеня 1944 года, калі нацысты сагналі ў вёску Ала жыхароў яшчэ 11 вёсак. Людзей загналі ў дамы, пасля чаго падпалілі будынкі. Усяго загінула 1758 мірных жыхароў.

Праведзеныя ўрокі садзейнічалі паглыбленню ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміраванні ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.