Адкрыццё дэкады гісторыі і ваенна-патрыятычнага выхавання

15.01.2024

15 студзеня адбылося адкрыццё дэкады гісторыі і ваенна-патрыятычнага выхавання. На агульнашкольнай лінейцы настаўнік гісторыі і кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Пісарэнка Дз.А. пазнаёміў навучэнцаў з планам работы дэкады.

Мерапрыемства, якое адкрыла дэкаду, стала подыум-дыскусія "Геапалітычныя арыенціры сучаснай Беларусі". Навучэнцы 10-11 класаў мелі магчымасць абмеркаваць асноўныя вехі развіцця дыпламатыі нашай краіны.