З 8 па 12 студзеня выхаванцы другой рознаўзроставай групы вывучалі тэму тыдня "Зімуючыя птушкі"

12.01.2024

На працягу тыдня з дзецьмі былі арганізаваны і праведзены розныя віды дзейнасці: гутаркі на тэму "Якія птушкі застаюцца зімаваць?", "Чым харчуюцца птушкі зімой?", чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі пра птушак, малявалі малюнак "Снегіра на галінцы". На прагулцы дзеці разглядалі сляды птушак на снезе, насыпалі ў кармушкі семачак, каб птушкам было чым падсілкавацца.