Пяты дзень работы лагера "Шчарсунок"

03.01.2024

Каб заставацца здаровым у зімовую пару года выхаванцы наведалі хвілінку бяспекі "Асцярожна, тонкі лёд!", Падчас якой яны паўтарылі правілы бяспечных паводзін зімой.

Сярод беларускіх народных гульняў ёсць адна пад назвай "Проса". Падчас правядзення інтэрактыву «Навучыўся сам - навучы іншага», дзеци развучылі правілы беларускай гульні. Адразу ж пасля працоўнай акцыі "Чыстая крынічка" па ўборцы бытавога смецця на тэрыторыі крыніцы, рабяты гулялі ў беларускую народную гульню "Проса".

Удзельнічаючы ў спартыўна-аздараўленчым забаўляльным квэсце "Будзь здаровы", дзеці выконвалі шэраг заданняў. Выкананне заданняў на станцыях спрыялі фарміраванню ў выхаванцаў звычку выконваць гігіену, займацца спортам і правільна харчавацца, выхоўваць адказнасць паводзіны.

Для змены абстаноўкі і для таго, каб крыху адпачыць дзеці прагледзелі і абмеркавалі ўрывак кінафільма "Брэсцкая крэпасць".
А снежнае надвор'е сабрала ўсіх на свежым паветры, дзе дзеці гулялі ў «Салкі са снежкамі», малявалі малюнкі на снезе.