У Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці

10.01.2024

Дырэктар установы Ігар Мікалаевіч Палазок павіншаваў рабят і педагогаў з пачаткам новай чвэрці, пажадаў здароўя, дабрабыту і творчага натхнення.

На лінейцы былі ўручаны ўзнагароды вучням, якія сталі прызерамі інтэлектуальных і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.