Педагогі абмеркавалі праблемы булінга ў дзіцячым асяроддзі

19.01.2024

19 студзеня для педагагічнага калектыву Шчорсаўскай сярэдняй школы прайшоў трэнінг "Прафілактыка булінга ў дзіцячым асяроддзі". Сумесна з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Булойчыкам В.У. былі разабраны пытанні аб праяве булінга ў сучасных дзіцячых калектывах, а таксама алгарытм дзеяння педагога пры выяўленні булінга ў класе. Для індывідуальнага азнаямлення кожны атрымаў метадычныя рэкамендацыі.