Асілілі навуку перамагаць
25.11.202325 снежня 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко» адбыўся заключны этап IV адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Навука перамагаць», прысвечанай 80-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Юныя даследчыкі з усёй вобласці атрымалі шанец прадставіць свае навуковыя працы ў шасці секцыях і прывесці практычныя прыклады па тэме канферэнцыі, пагутарыць з аднадумцамі, падзяліцца ідэямі і вопытам.
Сярод шчасліўчыкаў – вучаніца 11 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Кацярына Раманюк, якая даследавала трагічныя старонкі ў час фашысцкай акупацыі Шчорсаў, роднай вёскі Балотца і вогненнай сястры Хатыні – вёскі Панямонь.
І сама даследчая работа вучаніцы, і яе выступленне не пакінулі раўнадушнымі членаў журы. У выніку – Дыплом ІІ ступені!
Паспяхова выступіла на канферэнцыі і наша дзесяцікласніца Дар’я Ляўковіч, якая прадставіла журы сваю зусім не дзявочую даследчую працу “Інфармацыйная вайна як частка ваеннай навукі”. І хоць сярод сапернікаў Дашы было некалькі студэнтаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія – навучэнцы з гродзенскіх школ і гімназіі, наша вучаніца атрымала Дыплом ІІ ступені!
ВІНШУЕМ Кацярыну Раманюк і Дар’ю Ляўковіч, іх кіраўнікоў М.А.Антончыка і Д.А.Пісарэнку і жадаем далейшых поспехаў!