Шосты школьны дзень

25.11.2023

25 снежня 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко» адбыўся заключны этап IV адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Навука перамагаць», прысвечанай 80-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Юныя даследчыкі з усёй вобласці атрымалі шанец прадставіць свае навуковыя працы ў шасці секцыях і прывесці практычныя прыклады па тэме канферэнцыі, пагутарыць з аднадумцамі, падзяліцца ідэямі і вопытам.

Сярод шчасліўчыкаў – вучаніца 11 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Кацярына Раманюк, якая даследавала трагічныя старонкі ў час фашысцкай акупацыі Шчорсаў, роднай вёскі Балотца і вогненнай сястры Хатыні – вёскі Панямонь.

І сама даследчая работа вучаніцы, і яе выступленне не пакінулі раўнадушнымі членаў журы. У выніку – Дыплом ІІ ступені!

Паспяхова выступіла на канферэнцыі і наша дзесяцікласніца Дар’я Ляўковіч, якая прадставіла журы сваю зусім не дзявочую даследчую працу “Інфармацыйная вайна як частка ваеннай навукі”. І хоць сярод сапернікаў Дашы было некалькі студэнтаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія – навучэнцы з гродзенскіх школ і гімназіі, наша вучаніца атрымала Дыплом ІІ ступені!

ВІНШУЕМ Кацярыну Раманюк і Дар’ю Ляўковіч, іх кіраўнікоў М.А.Антончыка і Д.А.Пісарэнку і жадаем далейшых поспехаў!